Yulia Hidleuskaya, Brest. |
Шведы – адна з самых ветлівых нацый у Еýропе. Так гавораць пра Швецыю, і мы мелі магчымасць пераканацца ý гэтым на працягу нашага падарожжа.
Мы – гэта Дар’я Пыжьянава, Вераніка Сідарук – переможцы конкурса
юнацкай паэзіі ý межах Дня шведска-беларускай літаратуры ý Брэсце (май
2012) і я, супрацоýніца абласной бібліятэкі.
Увесь час розныя людзі дапамагалі нам і стараліся зрабіць нашае
падарожжа прыемным. Знаёмства са Швецыяй пачалося з сустрэчы з Марыяй
Сёдэрберг, адной з актыýных удзельніц беларуска-шведскіх літаратурных
праектаý.
Таксама мы пазнаёміліся з арганізатарам паэтычнага фестывалю,
супрацоýніцай бібліятэкі, Евай Норліндэр.
Акрамя экскурсійнай праграмы мы таксама прымалі ýдзел у паэтычным
фестывалі, які праводзіýся ý невялічкім горадзе на поýначы Швецыі,
Хэрнасанд.
Цэнтрам паэзіі на некаторы час стала бібліятэка, якая адначасова
з’яýляецца і гарадской і ýніверсітэцкай бібліятэкай. Яна знаходзіцца ý
сучасным будынку, дзе таксама ёсць вучэбны цэнтр, інтэрнэтпакой і
ýтульнае кафэ. Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (усяго
25 000 жыхароý), бібліятэка заýжды мае шмат наведвальнікаý.
Фестываль паэзіі доýжыýся тыдзень і меý вельмі насычаную праграму.
Асабліва спадабалася так званая “Адкрытая сцэна”, у межах якой любы
жадаючы мог прадэкламаваць свае вершы. Дзяýчынкі з Беларусі з ахвотай
чыталі свае творы, а Стэфан Эрыксан дапоýніý іх перакладам на шведскую
мову.
Шматмоý’е суправаджала нас увесь час. На адным з мерапрыемстваý паэты
з розных краін і на розных мовах дэкламавалі свае вершы. Гучала
арабская, італьянская мова, мова пушту і інш. Беларуская мова цудоýна
дапаýняла гэтую моýную палітру.
Многія мерапрыемствы праводзіліся на шведская мове, таму дапамога ý
перакладзе, якую ажыццяýляла Вероніка Эрыксан, была важным ключом да
Увогуле, каб добра пазнаць краіну і людзей, трэба шмат часу; і
тыдзень, які мы правялі ý Швецыі, праляцеý вельмі хутка. Але першыя
ýражанні, якія застануцца назаýсёды, толькі узмацнілі жаданне наведаць
Швецыю яшчэ раз.
Inga kommentarer:
Skicka en kommentar